Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць пры канцы мая
Прызначана дата выбараў у Каардынацыйную раду 4‑га склікання.
Выбары адбудуцца цягам трэцяга тыдня мая 2026 года, паведамляецца ў тэлеграм-канале КР.
Дэталёвае палажэнне аб выбарах будзе апублікавана пазней пасля ўнясення ў яго адпаведных змен.
У выбарах у КР трэцяга склікання бралі ўдзел 6723 чалавекі, а спікерка Анжаліка Мельнікава знікла бясследна ў сакавіку 2025 года.