БЕЛ Ł РУС

Памёр Ілля Жалезнякоў — беларус, якому ў Польшчы перасадзілі сэрца

4.12.2025 / 10:29

Nashaniva.com

У сакавіку 2025 года яму зрабілі перасадку. Але новае сэрца не прыжылося.

У «звычайным» жыцці Ілля быў тату-майстрам з Гомеля. Ён даўно пераехаў у Польшчу, але не застаўся ў баку ад пратэстаў 2020-га: рабіў плакаты, друкаваў цішоткі з бела-чырвона-белым сцягам, дапамагаў арганізоўваць мітынгі, піша «Еўрарадыё».

Але «звычайнае» жыццё скончылася, бо пачаліся сур'ёзныя праблемы з сэрцам. Паўтара года хлопец фактычна пражыў у лякарні. У сакавіку 2025 года яму зрабілі перасадку.

Але новае сэрца не прыжылося. У лістападзе Іллі не стала. Яго пахавалі ў Беларусі.

Чытайце таксама:

«Мяне вельмі моцна непакоіць, чыё яно». Гісторыя беларуса, якому ў Польшчы перасадзілі новае сэрца

Каментары да артыкула