БЕЛ Ł РУС

Віленскі аэрапорт зноў закрылі

3.12.2025 / 21:35

Nashaniva.com

Віленскі аэрапорт увечары 3 снежня паведаміў, што ў рызыкоўных для авіяцыі зонах былі зафіксаваныя навігацыйныя сігналы, характэрныя для паветраных шараў.

Віленскі аэрапорт. Фота: сацсеткі аэрапорта

У сувязі з гэтым 3 снежня з 19:36 да 22:30 (па беларускім часе з 20:36 да 23:30) паветраную прастору над Віленскім аэрапортам часова закрылі.

Пасажырам раяць сачыць за інфармацыяй аэрапорта і авіякампаній. 

За апошнія месяцы такія здарэнні сталі амаль будзённасцю. Апошні раз віленскі аэрапорт часова закрываўся ўвечары 30 лістапада і не працаваў усю ноч.

Чытайце таксама:

60 метэазондаў паралізавалі працу Віленскага аэрапорта: абмежаванні закранулі 50 рэйсаў

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч

Кіраўнік Памежнай службы Літвы: Праблему паветраных шароў з Беларусі занадта раздзімаюць

Каментары да артыкула