Мінчанцы налічвалі падатак за дом, які знеслі больш за 10 гадоў таму
Пасля звароту пажылой мінчанкі ў Камітэт дзяржаўнага кантролю вырашылася сітуацыя з няслушным налічэннем падатку на нерухомасць, паведамілі ў прэс-службе КДК.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці па дапамогу звярнулася пенсіянерка з Мінска. Яна паведаміла, што на працягу некалькіх гадоў ёй прыходзілі паведамленні аб неабходнасці аплаты падатку за жылы дом у адной з вёсак Ляхавіцкага раёна.
Заяўніца сцвярджала, што гэтага дома не тое што даўно няма ў яе ўласнасці, але і сам ён цалкам знесены больш за 10 гадоў таму.
Па выніках праведзенага КДК разбору гэтая інфармацыя пацвердзілася. У выніку выстаўленае заяўніцы паведамленне аб выплаце падатку было адклікана. Акрамя таго, ёй вернутыя выплачаныя сумы падатку за папярэднія гады.
Чытайце таксама:
З гульнявога клуба спагоняць каля мільёна рублёў як незаплачаныя падаткі за чаявыя
Закон аб рэспубліканскім бюджэце прыняты ў першым чытанні
«Плачу падаткі, а што ўзамен?» Беларуска расказала, як нявыгадна быць самазанятай