БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку тушылі пажар у гарадской бальніцы

3.12.2025 / 16:40

Nashaniva.com

У Новаполацкай гарадской бальніцы адбылося ўзгаранне, якое аператыўна ліквідавалі ратавальнікі, паведаміла прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

3 снежня ў наваполацкую службу МНС паступіла паведамленне пра пажар на трэцім паверсе ў памяшканні бальніцы. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, яны ўбачылі адкрытае гарэнне ў падсобным памяшканні.

Медыцынскі персанал самастойна эвакуяваў з будынка 24 дзяцей і 11 супрацоўнікаў. Ніхто пры гэтым не пацярпеў.

Пажар хутка патушылі. У ліквідацыі ўзгарання ўдзельнічалі 14 адзінак тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула