БЕЛ Ł РУС

Палата прадстаўнікоў зацвердзіла рэспубліканскі бюджэт на 2026 год

3.12.2025 / 15:41

Nashaniva.com

Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год. 

Даходы бюджэту запланаваныя на ўзроўні 54,38 млрд рублёў, што на 12,4% вышэй за ацэнку паступленняў гэтага года. 

Выдаткі зацверджаны ў памеры 58,73 млрд рублёў, або на 10,4% больш, чым чаканае выкананне па выніках 2025 года. 

Дэфіцыт бюджэту запланаваны памерам 4,35 млрд рублёў.

Цяпер праект закона накіруюць у Савет Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула