У Мінску здаецца кватэра-лабірынт
За кошт незвычайнай планіроўкі і нестандартнага дызайну жылы фонд выдзяляецца з кола звыклых мінскіх аднушак, піша «Мінская праўда».
Кватэра знаходзіцца ў доме ў Чыжоўцы па адрасе вул. Галадзеда, 5/2, на 12‑м паверсе. Агульная плошча — 35,6 м², жылая — 17 м².
У кватэры даволі цікавая планіроўка — ёсць некалькі тупіковых калідораў, дзе можна выпадкова згубіцца. А шэра-цагельныя сцены дадаюць антуражнасці.
У кватэры самы просты і мінімальны набор неабходнай мэблі: у жылым пакоі стаяць самотныя канапа і тумбачка, у калідоры — вешалка з гачкамі для верхняй адзежы і шафа.
Кухня абсталяваная поўнасцю: ёсць халадзільнік, індукцыйная пліта, мікрахвалёўка; для прыёму ежы стаіць складны стол-кніга. Санвузел асобны.
За месяц гаспадары просяць 400 даляраў (прыкладна 1 160 рублёў).