У Мінску жанчына заснула за стырном і ўрэзалася ў слуп
Аварыя адбылася сёння каля 08:20.
48‑гадовая кіроўца Volkswagen ехала па вуліцы Францыска Скарыны і паблізу скрыжавання з вуліцай Язмінавай выехала за межы дарогі, збіла святлафор і ўрэзалася ў агароджу.
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына заснула за стырном. Ніхто не пацярпеў, транспартны сродак атрымаў пашкоджанні.