БЕЛ Ł РУС

Пажылы мужчына жорстка забіў ката сваёй сужыцелькі

3.12.2025 / 13:17

Nashaniva.com

У Калінкавіцкім раёне вынеслі прысуд у крымінальнай справе аб жорсткім абыходжанні з жывёлінай. Сам інцыдэнт адбыўся ў верасні і скончыўся гібеллю ката, піша «Гомельская праўда».

Ілюстрацыйнае фота

Мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап'янення схапіў і вынес жывёліну з дома на двор. Там у прысутнасці сведак ударыў ката галавой аб асфальт, а затым аб слуп лініі электраперадачы. Пасля гэтага выкінуў цела ў смеццевы кантэйнер.

Судова-ветэрынарная экспертыза паказала, што смерць наступіла ад цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы, таксама ў жывёліны быў пералом рэбраў, які суправаджаўся ўнутраным крывацёкам і ацёкам лёгкіх. Усё гэта прычыніла кату працяглыя пакуты.

Падсудны цалкам прызнаў сваю віну, патлумачыўшы ўчынак успышкай гневу: «Сужыцелька прынесла да мяне дадому свайго ката, які ўсюды паскудзіў. То ў печ залезе, то ў шафу. Я выпіў і пайшоў дадому за закускай. Гляджу, а яна па стале лазіць. Ад злосці ўзяў яе за лапы і пацягнуў на вуліцу. Там і ўдарыў яе галавой некалькі разоў. Быў п'яны і злы — чорт мяне падаткнуў. Віну цалкам прызнаю. Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе трох месяцаў арышту. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула