БЕЛ Ł РУС

Life правёў рэбрэндынг

3.12.2025 / 11:14

Nashaniva.com

Смайлік адышоў у мінулае.

Life абвясціў пра рэбрэндынг. Змены сталі вынікам трансфармацыі брэнда: паляпшэння сеткі і IT-інфраструктуры, пашырэння гандлёвай сеткі, эвалюцыі ў прадуктавых рашэннях і, як вынік, — аб’яднання сэрвісаў у адзіную экасістэму, паведамляе прэс-служба мабільнага аператара.

Смайлік адышоў у мінулае, а яго месца заняў знак у форме сімвала L — вялікай літары брэнда.

«Дынамічны, лётны сімвал аб’яднаў тэхналогіі і эмоцыі. У ім можна ўбачыць вобраз бумеранга — сігнал, які адпраўляецца і вяртаецца, матылька — сімвал лёгкасці, і нават сэрца, у якім адлюстроўваецца эмпатыя і чалавечнасць брэнда. Напісанне аператара змянілася з life:) на Life», — паведамляе прэс-служба.

— Новы слоган «Так лёгка» адлюстроўвае галоўную ідэю і місію Life, — каментуе Эрдал Яйла, генеральны дырэктар аператара. — Аб’ядноўваючы прадукты і сэрвісы ў адзінае асяроддзе, мы робім лічбавы досвед простым і лёгкім: каб нашым абанентам было лёгка выбраць, падключыць, аплаціць і быць на сувязі. Той жа прынцып мы прымяняем і да нашых прадуктаў: яны павінны быць інтуітыўна зразумелымі, зручнымі і лагічнымі. Ужо цяпер 90% абанентаў адзначаюць лёгкасць у выкарыстанні Life. Мы побач, каб лічбавае жыццё было такой жа лёгкай часткай рэальнага жыцця.

Новая каляровая палітра стала лягчэйшай і адаптыўнай для лічбавай асяроддзя. Базавы сіні цяпер святлейшы, а акцэнтны жоўты змяніўся на свежы лаймавы. Цёмна-сіні знайшоў сваё месца пераважна ў салонах сувязі, захоўваючы пераемнасць з гісторыяй брэнда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула