БЕЛ Ł РУС

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная

3.12.2025 / 9:58

Nashaniva.com

Сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага са спецпасланнікам ЗША Стывам Уіткафам і зяцем Дональда Трампа Джарэдам Кушнерам у Бруселі скасаваная. Пра гэта паведаміў журналіст Kyiv Post у Вашынгтоне Алекс Раўфоглу са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Стыў Уіткаф і Уладзімір Зяленскі

Раней паведамлялася, што Зяленскі сустрэнецца з амерыканскімі прадстаўнікамі пасля іх візіту ў Маскву і перамоваў з Уладзімірам Пуціным.

«Паводле дадзеных крыніц, сустрэча ў Бруселі скасаваная. Зяленскі вяртаецца дадому. Крэмль сцвярджае, што Уіткаф і Кушнер «абяцалі» адправіцца проста ў Вашынгтон пасля перамоваў з Пуціным», — напісаў Раўфоглу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула