Золатавалютныя рэзервы выраслі амаль да 14 мільярдаў даляраў
За лістапад золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на $177,2 млн і станам на 1 снежня складаюць $13,9 млрд у эквіваленце, паведаміў Нацбанк.
ЗВР Беларусі растуць з пачатку года.
Па выніках 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі да $9 млрд даляраў, а ў сакавіку 2025 года ўзялі планку ў $10 млрд даляраў.
У маі — 11 млрд, у жніўні — 12 млрд, у верасні яны ўзялі планку ў 13 млрд, павялічыўшыся за месяц на 871,7 млн, а ў кастрычніку выраслі на 441 млн даляраў.