БЕЛ Ł РУС

Пуцін спазніўся на сустрэчу з Уіткафам амаль на тры гадзіны

2.12.2025 / 20:35

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пачаў сустрэчу з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Кадры з мерапрыемства апублікавала прэс-служба Крамля.

Скрыншот з відэа

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў раней казаў, што перамовы пачнуцца пасля пятай гадзіны паводле маскоўскага часу, але ў рэальнасці яны стартавалі бліжэй да восьмай, са спазненнем амаль на тры гадзіны. Да гэтага Пуцін выступаў, а потым меў зносіны з журналістамі на форуме «Расія кліча», а ягоны прадстаўнік Кірыл Дзмітрыеў тым часам вадзіў амерыканскіх гасцей па цэнтры Масквы.

За сталом перамоў разам са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам сядзіць зяць Трампа Джарэд Кушнер, а з Пуціным — ягоны памочнік Юрый Ушакоў і Кірыл Дзмітрыеў. Міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова на сустрэчы няма. 

У пачатку адкрытай для прэсы часткі сустрэчы Пуцін заявіў, што рады бачыць Уіткафа і Кушнера, а таксама адзначыў, што да пачатку сустрэчы тыя паспелі прагуляцца па Маскве. У адказ Уіткаф назваў Маскву «цудоўным горадам». 

Паводле інфармацыі выдання Axios, чакаецца, што пасля перамоў з Пуціным Уіткаф і Кушнер сустрэнуцца з Уладзімірам Зяленскім у адной з еўрапейскіх краін.

Чытайце таксама:

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Пуцін сёння сустрэнецца і з Уіткафам, і з зяцем Трампа Кушнерам

Сёння Трамп зробіць заяву для прэсы

Уіткаф ляціць у Маскву

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма

Каментары да артыкула