Літоўскі вытворца: Дрон з Гродна наш, але ён перароблены і невядома як трапіў у Беларусь
1 снежня беларускія ўлады паведамілі, што напярэдадні ў Гродне ўпаў літоўскі дрон, які праводзіў разведку, а апрача гэтага раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтай гісторыі шмат цьмянасцяў, і сваю ацэнку сітуацыі сярод іншага даў Гедымінас Гуода, дырэктар літоўскай кампаніі Granta Autonomy, якая выпускае дроны, падобныя да таго, што фігуруе на здымках з Гродна, піша Delfi.lt.
Фота: МУС Беларусі
Гедымінас Гуода пацвярджае, што часткі дрона на фатаграфіях сапраўды падобныя да мадэлі Hornet XR, якую выпускае Granta Autonomy. Аднак у той жа час ён сцвярджае, што гэты дрон быў перароблены і невядома, якім чынам трапіў у Беларусь. Улічваючы, што такія дроны пастаўляліся ва Украіну і некаторыя з іх перахоплівала Расія, не выключаецца, што інцыдэнт можа быць правакацыяй.
Акрамя таго, беларускія сцвярджэнні пра нібыта тысячакіламетровы маршрут гэтага дрона яўна недакладныя, бо такая далёкасць перавышае тэхнічныя магчымасці мадэлі.
Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі Літвы заяўляе, што беларускія ўлады свядома ствараюць інфармацыйныя гісторыі і кідаюць абвінавачанні, каб дамагчыся палітычнага ціску і прымусіць Захад да перамоваў. Літва ж патрабуе спыніць атакі кантрабанднымі шарамі і вярнуць маёмасць яе перавозчыкаў, якая затрымліваецца ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Дарадца прэзідэнта Літвы не выключае, што дрон у Беларусь маглі запусціць актывісты
Эйсмант заявіла, што Літва «страляе сабе паміж ног»
«Рэжым Беларусі не першы раз прыдумляе гісторыі». У Літве пракаментавалі гісторыю з дронам у Гродне
Прапаганда накручвае ўсё больш беліберды ў справе беспілотніка, які нібыта ўпаў у Гродне
У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву