У Навагрудку археолагі знайшлі ўчастак падмурка XVIII стагоддзя
У Навагрудку археолагі аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Наталля Пачобут і Леанід Калядзінскі знайшлі ўчастак падмурка XVIII стагоддзя з валуннага каменя, з уключэннем цэглы таго часу, паведамляе ІГ НАНБ.
Аб'ект, зафіксаваны і апісаны археолагамі, з'яўляецца фрагментам падмурка цаглянага ветрака, які знаходзіўся на гэтай тэрыторыі.
Знойдзеная таксама частка млынавага жорана. Ён будзе перададзены ў фонды Навагрудскага краязнаўчага музея.
Чытайце таксама:
Тысячагадовыя фібулы знайшлі ў Брэсцкай вобласці. Іх стварылі венеды і готы
Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска
Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне