Жыхар Светлагорска, які знік падчас вяртання з Польшчы, знайшоўся ў гомельскім СІЗА
34‑гадовы жыхар Светлагорска Глеб Панасюк, якога шукалі сябры з Польшчы, знаходзіцца ў следчым ізалятары №3 у Гомелі. Праваабаронцы «Гомельскай вясны» маюць інфармацыю, што ягонае зняволенне — палітычна матываванае.
8 кастрычніка Глеб паехаў з Польшчы, дзе ён жыў і працаваў апошнія гады, у родны Светлагорск, каб наведаць бацькоў.
Апошні раз ён звязваўся са сваімі сябрамі, якія жывуць у Польшчы, 9 кастрычніка з вакзала ў Брэсце. Ён казаў, што збіраецца перасядаць на цягнік у напрамку роднага горада. Але пасля гэтага сувязь з ім знікла.
Вядома, што раней Глеб адбываў адміністрацыйны арышт у ІЧУ Гомеля. Цяпер праваабаронцы спрабуюць высветліць, у чым улады вінавацяць Панасюка.