БЕЛ Ł РУС

Плюшавая гусь, красоўкі і «каб тата быў побач»: пра што мараць дзеці беларускіх палітвязняў перад Калядамі

2.12.2025 / 14:48

Nashaniva.com

Сёлета, збіраючы заяўкі на Калядны сбор для дзяцей палітвязняў і вызваленых, арганізатары папрасілі бацькоў напісаць, пра што марыць іх дзеці. На сёння ёсць 136 заявак (чакаем каля 200), а жаданні пазначаныя ў 78 з іх.

Найчасцей сустракаюцца — новыя смартфоны, планшэты і падобная электроніка. На другім месцы — канструктары Lego і іншыя цацкі: ад машынак на пульце да плюшавага гуся і вялікага дыназаўра.

Прыклады са спіса:

  1. «Старэйшы вельмі хоча тэлефон. Малодшы — вялікага дыназаўра»,
  2. «Вялікую машыну на пульце кіравання або робата»,
  3. «Плюшавую гусь»,
  4. «Мабільны тэлефон (свой стары і разбіты)».

Ёсць і такія жаданні, дзе патрэбны сапраўдны цуд: «Дзеці мараць, каб тата быў побач».

Фонд BYSOL збірае па 100 еўра на дзіця, каб хаця б частка гэтых мараў здзейснілася. На 200 дзяцей трэба 20 000 еўра, пакуль сабрана амаль 4800.

Далучыцца можна тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула