БЕЛ Ł РУС

11‑гадовы школьнік перадаў кур’еру тэлефонных махляроў больш за 82 тысячы рублёў

2.12.2025 / 13:42

Nashaniva.com

Выпадак адбыўся ў Гродне.

Тры дні махляры трымалі на кручку пяцікласніка, і ў першы дзень зімы 11‑гадовы школьнік перадаў кур’еру тэлефонных махляроў больш за 82 тысячы рублёў, паведамляе СК.

Супрацоўнікі міліцыі аператыўна вызначылі асобу кур’ера: ім аказаўся 21‑гадовы замежнік, які прыбыў у Беларусь напярэдадні.

Мужчына затрыманы, усе грошы, што былі пры ім, канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула