БЕЛ Ł РУС

У мінскім метрапалітэне пракаментавалі інцыдэнт з абсыпаннем фарбы на станцыях метро

2.12.2025 / 12:54

Nashaniva.com

У інтэрнэце распаўсюдзілі фота са станцый метро «Аэрадромная» і «Слуцкі гасцінец», дзе са сцен абсыпалася фарба. 

У Мінскім метрапалітэне пацвердзілі наяўнасць недахопаў толькі на адной станцыі, пішуць «Мінск-навіны».

— На пуцявой сцяне станцыі метро «Аэрадромная» абсыпалася фарба. Нашы работнікі адразу гэта заўважылі, і ў ноч з 28 на 29 лістапада спецыялісты зачысцілі гэты ўчастак, — расказаў афіцыйны прадстаўнік прадпрыемства Андрэй Дроб. — Паколькі гэты аб’ект знаходзіцца на гарантыі, прадстаўнікі метрапалітэна звярнуліся ў арганізацыю, якая забяспечвае гарантыйнае абслугоўванне. Яна будзе праводзіць комплекс мерапрыемстваў па ліквідаванні заўваг.

Фатаграфія ж са станцыі метро «Слуцкі гасцінец» ужо архіўная — цяпер там усё ў парадку, паведамляе «Мінскі метрапалітэн».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула