Якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў Беларусі найбліжэйшыя пяць гадоў
Мінпрацы назвала самыя запатрабаваныя спецыяльнасці на пяцігодку.
Фота: LookByMedia
Лічбавізацыя і дэмаграфічныя выклікі фарміруюць новы запыт на рынку працы, піша Мінпрацы. Там спрагназавалі, у якіх сферах і якія прафесіі будуць найбольш запатрабаваныя ў найбліжэйшую пяцігодку.
1. Апрацоўчая прамысловасць
Хто патрэбны: станочнікі і наладчыкі, слесары-зборшчыкі, электрамеханікі, электраманцёры, вадзіцелі.
Попыт пераходзіць з работнікаў фізічнай працы на кваліфікаваных рабочых, якія ўмеюць абслугоўваць і працаваць на складаным абсталяванні. Пераважна з сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.
2. Будаўніцтва
Хто патрэбны: бетоншчыкі, муляры, зваршчыкі, электрамантажнікі.
3. IT
Хто патрэбны: распрацоўшчыкі ПЗ, праграмісты, спецыялісты па вэб-парталах і тэхнічнай падтрымцы.
4. Ахова здароўя
Хто патрэбны: спецыялісты па доглядзе, урачы розных профіляў.
Рост долі пажылых людзей, старэйшых за 75 гадоў, стварае стабільны попыт на спецыялістаў па доглядзе.
5. Рознічны гандаль і грамадскае харчаванне
Хто патрэбны: прадаўцы, касіры, кухары. На гэтыя прафесіі захоўваецца стабільны попыт.
6. Адукацыя
Хто патрэбны: настаўнікі, выхавальнікі.
7. Тэхналагічнае развіццё
Хто патрэбны: інжынеры (тэхналагічных працэсаў, кантролю якасці, прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, механікі).