БЕЛ Ł РУС

Дарадца прэзідэнта Літвы не выключае, што дрон у Беларусь маглі запусціць актывісты

2.12.2025 / 11:47

Nashaniva.com

Дарадца прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Марус Чэснулявічус кажа, што ў яго няма дакладнай інфармацыі пра інцыдэнт з дронам, які нібыта ў нядзелю прыляцеў з Літвы ў Гродна і раскідаў там чырвона-белыя сцяжкі, паведамляе LRT.

Ён адзначыў, што Беларусь магла прыдумаць гэтую гісторыю, але не выключыў магчымасці таго, што адпраўляць такі дрон з Літвы сапраўды маглі актывісты.

«Я пакуль не магу даць дакладнай інфармацыі, (…) магчымыя некалькі варыянтаў развіцця падзей», — сказаў Чэснулявічус у аўторак.

«Згодна з гэтай народнай версіяй, якую мы апісалі — «сам сябе б’е, сам крычыць», гэта можа быць правакацыя, арганізаваная імі самімі. Магчыма, якія-небудзь актывісты, гэта таксама нельга выключаць», — дадаў ён.

Дарадца адзначыў, што неабходнае дэталёвае расследаванне інцыдэнту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула