Махляры рассылаюць падробныя лісты ад імя Беларусбанка
Аферысты ад імя Беларусбанка праводзяць фішынгавую рассылку.
Цэнтр кібербяспекі банка паведаміў, што кліентам на электронную пошту прыходзяць лісты з такім змесцівам.
Пры пераходзе па спасылцы вы трапляеце на падробную старонку інтэрнэт-банкінгу, а махляры ў гэты час атрымліваюць доступ да вашых персанальных даных.