БЕЛ Ł РУС

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве

1.12.2025 / 22:29

Nashaniva.com

Беларускі гурт «Без Білета» паведаміў, што мае намер упершыню за 4 гады правесці канцэрт. Пляцоўкай для гэтага абраная Масква. 

Канцэрт прызначаны на 6 студзеня 2026 года. Як гаворыцца ў абвестцы, у гурта былі «чатыры гады, каб пераасэнсаваць усё і зноў выбраць — музыку, людзей і святло». 

Перад гэтым стала вядома, што Віталя Артыста, саліста і стваральніка «Без Білета» 19 кастрычніка ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», дзе публікуецца інфармацыя пра меркаваных «прарасійскіх тэрарыстаў, сепаратыстаў, наймітаў, ваенных злачынцаў і забойцаў». Гэта адбылося з-за ягонай паездкі ў анексаваны Расіяй украінскі Крым.

Чытайце таксама:

Сёння адбудзецца анлайн-канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана»

Беларускі постпанк-гурт Nürnberg выпраўляецца ў еўрапейскі тур

Удзельнікі гурта Litesound выехалі з хатняй хіміі і скарылі журы на конкурсе талентаў у Літве

Каментары да артыкула