Прапаганда накручвае ўсё больш беліберды ў справе беспілотніка, які нібыта ўпаў у Гродне
Можа быць, дрон усё-такі на джыпах прарваўся праз літоўска-беларускую мяжу, але, на шчасце, сведкам гэтага стала Фрау А.? Піша Мікола Бугай.
Прапаганда накручвае ўсё больш беліберды ў справе беспілотніка, які нібыта ўпаў у Гродне. Адны факты пярэчаць іншым.
МУС заявіў, што з беспілотніка раскідалі беларускія нацыянальныя сцяжкі.
У сваю чаргу, тэлеканал Беларусь-1 заявіў, што беспілотнік «быў начынены паводле апошняга слова тэхнікі».
«Па сутнасці, непрыкметны карлікавы разведчык.
Падчас агляду высветлілася, што дрон начынены паводле апошняга слова тэхнікі: навігацыйнае абсталяванне, відэакамера, дзве карты памяці на 32 гігабайты».
Але калі ён разведчык, дык нашто яму сцяжкі раскідваць?
З трэцяга боку, сцвярджаецца, што расшыфроўка даных паказала, што з Гродна ён павінен быў ляцець на Быдгашч, а пасля назад у Гродна, а пасля назад у Літву.
«Расшыфроўка даных паказала, што палёт доўжыўся 2 гадзіны 42 хвіліны. Дрон павінен быў, праляцеўшы над Гроднам, пайсці ў Польшчу, узяць курс у бок Германіі, аднак над польскім горадам Быдгашч беспілотнік мусіў развярнуцца і ляцець назад, у бок Гродна, зноў перасячы польска-беларускую мяжу і з Гродна вярнуцца назад у Літву», — пішуць лукашэнкаўцы.
А калі сцяжкі, то нашто яму назад ляцець праз Быдгашч? Гэта ж горад на захад ад Віслы на захадзе Польшчы.
Можа, Наталлі Эйсмант трэба глыбей разабрацца ў гэтым пытанні? Можа быць, дрон усё-такі на джыпах прарваўся праз літоўска-беларускую мяжу, але на шчасце сведкам гэтага стала Фрау А.? Такія прэцэдэнты бывалі ў мінулым, і гэта было б нашмат больш праўдападобна, чым лётаць да Быдгашча і назад.
Чытайце таксама:
У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву
У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі