БЕЛ Ł РУС

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў

1.12.2025 / 16:18

Nashaniva.com

27 лістапада гомельскі блогер-мільённік Анатоль Rubakha Go абвясціў, што нібыта яго забралі ў армію і ён трапіў на службу ў спецназ унутраных войскаў. Пасля таго рабіў з гэтай службы відэаролікі. А 1 снежня выклаў відэа, у якім сказаў, што насамрэч да службы непрыдатны і падзякаваў вайскоўцам за «цёплы прыём».

Скрыншот з аднаго з ролікаў

Увесь гэты час блогер ствараў, як адзначалі каментатары, паказную і зусім не рэалістычную карціну салдацкага жыцця.

У відэа ён адзначаў афіцыйныя вайсковыя паблікі, дэманстраваў «смачныя» абеды, стральбу з аўтамата, палёты дрона, рабіў агульныя фота на фоне чырвона-зялёнага сцяга.

@rubakhago @vvmvd_rb ♬ оригинальный звук - Rubakha Go

Была такая рэклама ўнутраных войскаў асабістай ініцыятывай блогера ці яму зрабілі прапанову, ад якой было немагчыма адмовіцца, — Анатоль не патлумачыў.

Чытайце таксама:

Папулярнага блогера з Гомеля Rubakha Go забралі ў армію

Як цяпер жыве былая бяздомная Вікторыя, якой гомельскі блогер набыў кватэру

Памятаеце бяздомную жанчыну, якой блогер-падлетак купіў кватэру? Здаецца, у гэтай гісторыі не будзе хэпі-энду

Беларускамоўны бяздомны Гомеля атрымаў шанец, каб змяніць жыццё. Што ў выніку?

Каментары да артыкула