21 дзяржаўным СМІ акажуць падтрымку з бюджэту
Зацверджаны пералік друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцыям якіх у 2026 годзе будзе аказвацца падтрымка з рэспубліканскага бюджэту.
Фота: Pravo.by
Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 28 лістапада №685, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У прыватнасці, падтрымаюць такія выданні, як «Алеся», «Беларускі гістарычны часопіс», «Бярозка», «Звязда» (дадатак — газета «Мясцовае самакіраванне»), «Знамя юнасці», «Літаратура і мастацтва», «Маладосць», «Мастацтва», «Народная газета», «Нёман», «Полымя», «Родная прырода», «СБ. Беларусь сёння», «Рэспубліка» і інш.
Усяго ў пералік уключана 21 выданне.
Пастанова ўступіла ў сілу 30 лістапада.