БЕЛ Ł РУС

Чатыры мінчанкі затрыманыя за дапамогу тэлефонным аферыстам. Яны паставілі дома спецыяльнае абсталяванне

1.12.2025 / 10:24

Nashaniva.com

Сталічная міліцыя затрымала чатырох мінчанак, якія дапамагалі тэлефонным махлярам, паведамляе прэс-служба МУС.

Жанчыны незалежна адна ад адной на розных сайтах адклікнуліся на вакансію «менеджар абсталявання» з заробкам каля тысячы рублёў.

Абавязак быў адзін — размясціць у сябе дома абсталяванне, якое быццам бы ўзмацняла сігнал сотавай сувязі.

«Працаўдаўца» сцвярджаў, што ўсё законна, аднак вёў камунікацыю выключна ў месенджары і адмовіўся ад афармлення якіх-небудзь дакументаў.

На самай справе ў кватэрах жанчын працавалі прылады, з дапамогай якіх штодня здзяйснялася больш за тысячу званкоў для падману пенсіянераў. Канфіскаваныя 4 сім-боксы і сім-банк агульнай умяшчальнасцю больш за 250 сім-карт. Міліцыя высвятлае іншых удзельнікаў злачыннай схемы.

«Просьбы ад ананімаў з інтэрнэту ўстанавіць невядомае абсталяванне ў вашым жыллі — нагода перапыніць зносіны і паведаміць пра гэта ў міліцыю», — падкрэслілі ў МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула