БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне

1.12.2025 / 8:35

Nashaniva.com

Прэзідэнт пракаментаваў вынікі перамоваў у Маямі паміж ЗША і Украінай.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Пасля перамоваў украінскай і амерыканскай дэлегацый прэзідэнт ЗША Дональд Трамп коратка пракаментаваў мірны працэс на борце прэзідэнцкага самалёта — ён вяртаўся з Фларыды, дзе на выходных гуляў у гольф, піша «Медуза».

Трамп заявіў, што Украіна, безумоўна, хоча заключэння міру, але ў Кіева ёсць некалькі «складаных маленькіх праблем», і карупцыйны скандал у краіне гэтаму «не спрыяе».

Аднак, паводле слоў Трампа, паколькі абодва бакі хочуць скончыць вайну, «ёсць добры шанец» заключыць пагадненне.

Чытайце таксама:

Дэлегацыі Украіны і ЗША сустрэліся ў Фларыдзе. Стала вядома, якія пытанні абмяркоўваюць

Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў вынікі перамоў у Фларыдзе

Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі

Андрэй Ярмак падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны

Што вядома пра вобшукі ў кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака?

Андрэй Ярмак пасля вобшукаў і звальнення заявіў, што пойдзе на фронт

Каментары да артыкула