БЕЛ Ł РУС

Уіткаф сустрэнецца з Пуціным у аўторак у Маскве

1.12.2025 / 8:3

Nashaniva.com

Спецыяльны пасланнік Трампа Стыў Уіткаф і зяць прэзідэнта Джарэд Кушнер ужо ў панядзелак адправяцца ў Маскву для абмеркавання мірнага плана, пішуць WSJ і AFP са спасылкай на амерыканскіх дыпламатаў.

Стыў Уіткаф і Марка Рубіа. Фота: Ludovic Marin, Pool Photo via AP

Паводле іх інфармацыі, з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным Уіткаф павінен сустрэцца ў аўторак.

На гэтым тыдні ў Кіеве таксама чакаюць спецыяльнага пасланніка Трампа Дэна Дрыскола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула