БЕЛ Ł РУС

Віленскі аэрапорт зноў закрыўся

30.11.2025 / 19:41

Nashaniva.com

Пакуль абмежаванні на палёты ўвялі на некалькі гадзін.

Віленскі аэрапорт. Фота: сацсеткі аэрапорта

Віленскі аэрапорт у чарговы раз часова закрыўся 30 лістапада ў 18:09 па літоўскім часе. Абмежаванні для паветранай прасторы будуць дзейнічаць да 21:00.

«Паводле першапачатковай інфармацыі, на рашэнне аб увядзенні абмежаванняў у паветранай прасторы паўплывалі навігацыйныя прыкметы, характэрныя для паветраных шароў, якія рухаюцца ў напрамку Віленскага аэрапорта», — паведаміў аэрапорт.

Пазней абмежаванне на палёты працягнулі да гадзіны ночы.

За апошнія месяцы такія здарэнні ўжо сталі нярэдкасцю. Апошні раз віленскі аэрапорт часова закрываўся ў ноч на суботу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула