БЕЛ Ł РУС

На трасе Мінск — Гродна ў ДТЗ загінула 83‑гадовая жанчына, 13‑гадовае дзіця і двое кіроўцаў у бальніцы

30.11.2025 / 12:17

Nashaniva.com

Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Лідскім раёне ўвечары 29 лістапада, дзе сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі. У выніку аварыі загінула пажылая жанчына, а трое чалавек трапілі ў бальніцу.

Трагедыя адбылася ў 22:36. Паводле папярэдніх звестак, 60‑гадовы кіроўца аўтамабіля «Рэно», выязджаючы з раёна вёскі Палубнікі, не прапусціў «Аўдзі», які рухаўся па галоўнай трасе М-6 (Мінск — Гродна).

У выніку моцнага ўдару 83‑гадовая пасажырка «Рэно» памерла на месцы.

Кіроўца «Рэно», кіроўца «Аўдзі» і яго 13‑гадовы пасажыр атрымалі раненні і былі шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула