БЕЛ Ł РУС

Да кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака прыйшлі з вобшукамі

28.11.2025 / 09:29

Nashaniva.com

Вобшук праводзяць супрацоўнікі антыкарупцыйнай пракуратуры і Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро (НАБУ).

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак фігураваў у карупцыйным скандале ва Украіне. Таксама ў ліпені былі пратэсты, звязаныя з абмежаваннем паўнамоцтваў антыкарупцыйных органаў, у гэтым таксама абвінавачвалі Офіс прэзідэнта Украіны.

Ва Украіне расследуюць маштабную карупцыйную схему ў сферы энергетыкі. Сярод падазраваных — бізнэсмен, суўладальнік студыі «Квартал-95» і паплечнік Зяленскага Цімур Міндзіч, былы дарадца міністра энергетыкі Ігар Міранюк, выканаўчы дырэктар па бяспецы «Энергаатама» Дзмітрый Басаў, бізнэсмен Аляксандр Цукерман, Ігар Фурсенка, Леся Усціменка і Людміла Зорына. Міндзіч і Цукерман з'ехалі з Украіны, астатніх затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула