БЕЛ Ł РУС

Урад назваў год, калі Беларусь цалкам забяспечыць сябе «зімовымі» памідорамі

27.11.2025 / 14:36

Nashaniva.com

Беларускі ўрад назваў дакладныя тэрміны, калі ўнутраны рынак будзе цалкам забяспечаны айчыннымі таматамі, у тым ліку ў міжсезонны перыяд. Новыя планы 27 лістапада агучыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, калі патрэбу ўнутранага рынку ў свежых агурках аграрыям ужо ўдалося закрыць цалкам, то па таматах пакуль назіраецца недабор, асабліва зімой.

Юрый Шулейка прагназуе, што патрэба Беларусі ў таматах у міжсезонны перыяд 2027/2028 года будзе цалкам закрытая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула