БЕЛ Ł РУС

За падрыў Крымскага моста восем чалавек атрымалі пажыццёвае. Усе кажуць, што ні пры чым

27.11.2025 / 12:2

Nashaniva.com

Паўднёвы акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне вынес прысуд васьмярым фігурантам справы аб выбуху на Крымскім мосце ў кастрычніку 2022 года. Як паведамляе «Медыязона», усе восем абвінавачаных былі прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі — менавіта такое пакаранне запрашвала абвінавачанне. Усе абвінавачаныя сваю віну не прызналі.

Скрын відэа

Асуджаным — сярод якіх шасцёра прадпрымальнікаў, фермер і дальнабойшчык — былі інкрымінаваныя артыкулы аб тэрарыстычным акце і перавозцы выбухоўкі, а двум фігурантам — яшчэ і кантрабанда выбухоўкі.

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Паводле версіі следства, абвінавачаныя дапамаглі ўкраінскім спецслужбам арганізаваць падрыў грузавіка з выбухоўкай на Крымскім мосце, у выніку чаго загінулі пяць чалавек.

Усе абвінавачаныя сваю віну не прызналі. Яны настойвалі, што займаліся сваёй звычайнай працай і не ведалі аб схаванай у грузавіку выбухоўцы.

Кіраўнік СБУ Васіль Малюк раней распавядаў, што ўкраінскія сілавікі выкарыстоўвалі людзей усляпую.

Аднак пракурор настойваў на злачыннай змове: «Усе падсудныя былі заадно і выдатна разумелі і ўсведамлялі, што яны робяць і для чаго».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула