БЕЛ Ł РУС

Трамп параіў прэм'ер-міністарцы Японіі не правакаваць Кітай

27.11.2025 / 8:42

Nashaniva.com

Дональд Трамп параіў прэм’ер-міністру Японіі Санаэ Такаіці не правакаваць Кітай у пытанні Тайваня, паведамляе газета Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Трамп з Санаэ Такаіці падчас яго візіту ў Японію ў кастрычніку. Фота Andrew Harnik / Getty Images

У пачатку лістапада Такаіці заявіла, што кітайскі напад на Тайвань можа выклікаць ваенны адказ Токіа. Пасля такой заявы кітайскі лідар Сі Цзіньпін датэлефанаваўся да Трампа і нагадаў пра гістарычныя прэтэнзіі КНР на востраў, падкрэсліўшы адказнасць ЗША і Японіі за кіраванне сусветным парадкам.

Японскія чыноўнікі і амерыканская крыніца паведамілі газеце, што пазней у той жа дзень Трамп датэлефанаваўся да Такаіці і параіў ёй не правакаваць Пекін пытаннем аб сувярэнітэце Тайваня. Паводле слоў крыніц, Трамп пастараўся данесці думку да Такаіці без ціску.

Японскія афіцыйныя асобы заявілі, што зыходзячы з таго, як Трамп параіў Такаіці не правакаваць КНР, было бачна, што ён не хоча трэнняў вакол Тайваня ставіць пад пагрозу дасягнутую ў мінулым месяцы разрадку ў адносінах ЗША і Кітая. Ідзе гаворка пра абяцанне КНР купіць больш сельскагаспадарчай прадукцыі ў амерыканскіх фермераў, якія пацярпелі ад гандлёвай вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула