БЕЛ Ł РУС

Двух вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША паспяшаліся аб'явіць памерлымі

27.11.2025 / 1:52

Nashaniva.com

Насамрэч двое супрацоўнікаў Нацыянальнай гвардыі ЗША, якія атрымалі раненні падчас страляніны за некалькі кварталаў ад Белага дома ў цэнтры Вашынгтона, знаходзяцца ў крытычным стане. З такой заявай выйшаў да прэсы дырэктар ФБР Кэш Патэль.

Фота: AP Photo/Rahmat Gul

Раней губернатар штата Заходняя Вірджынія Патрык Морысі заявіў, што абодва вайскоўцы памерлі ад атрыманых раненняў.

Пазней, аднак, Морысі прызнаўся, што паспяшаўся і выдаў неправераную інфармацыю:

«Мы атрымліваем супярэчлівыя паведамленні пра стан двух нашых вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі і дамо дадатковую інфармацыю, як толькі атрымаем больш поўныя звесткі».

Чытайце таксама:

У Вашынгтоне каля Белага дома была страляніна, пацярпелі двое вайскоўцаў

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад

Трамп накіроўвае Нацгвардыю ў Лос-Анджэлесе, дзе ідуць пратэсты супраць палявання на мігрантаў

Каментары да артыкула