У Грэцыі запалілі агонь зімовай Алімпіяды-2026
У старажытнай грэчаскай Алімпіі адбылася цырымонія запальвання агню зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Мілане і Карціна-д'Ампеца (Італія). На запальванні прысутнічалі прэзідэнтка Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсці Ковентры і службовыя асобы з Грэцыі і Італіі.
Фота: AP / Thanassis Stavrakis
Первым факеланосцам стаў грэчаскі вясляр Петрас Гайдадзіс.
Эстафета алімпійскага агню па Грэцыі працягнецца па 4 снежня, італьянская частка стартуе 6 снежня. Маршрут пройдзе па ўсіх 110 правінцыях Італіі і ахопіць больш за 60 гарадоў, а працягласць перавысіць 12 тысяч кіламетраў.
6 лютага эстафета завершыцца на стадыёне «Сан-Сіра» ў Мілане.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года пройдуць з 6 па 22 лютага.
Чытайце таксама:
Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта
Алімпійскага чэмпіёна Івана Літвіновіча ўнеслі ў спіс «Міратворца»