«Мінсктранс» праз месяц адкрые новыя рэйсы ў Варшаву
«Мінсктранс» паведаміў, што пачынаючы з канца снежня 2025 года запусціць два новыя штодзённыя рэйсы з Мінска ў Варшаву. Першы аўтобус выйдзе 19 снежня.
Фота ілюстрацыйнае
Аўтобусы будуць адпраўляцца з мінскага аўтавакзала «Цэнтральны» ў 8:00 і 12:30. Маршрут будзе праходзіць праз Баранавічы, Слонім, Зэльву, Ваўкавыск і Беласток. Першыя зваротныя рэйсы з Варшавы запланаваныя на 20 снежня ў 17:30 і 19:30.
Прыблізны час у дарозе — каля дзевяці гадзін, але ён можа змяняцца ў залежнасці ад сітуацыі на мяжы.
Кошт квітка — 140 рублёў у адзін бок.
Чытайце таксама:
«Мінсктранс» аднаўляе міжнародныя рэйсы пасля адкрыцця Літвой пунктаў пропуску
Літоўскія перавозчыкі таксама сталі прадаваць квіткі на рэйсы ў Беларусь