БЕЛ Ł РУС

«Эканамічная газета» адновіць выпуск друкаванай версіі

26.11.2025 / 15:50

Nashaniva.com

Пасля перапынку ў паўгода «Эканамічная газета» з студзеня 2026 года зноў з’явіцца ў папяровай версіі, паведамляецца на сайце выдання.

Раней сход акцыянераў ЗАТ «Белбізнеспрэс», былога заснавальніка і выдаўца «ЭГ», абвясціў пра спыненне з ліпеня выпуску друкаванай версіі. Адзін з заснавальнікаў праекта Фёдар Велікаселец тады напісаў, што газета за 33 гады сваю «місію выканала», а цяпер «папяровым выданням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі».

Потым «Эканамічную газету» набыла адна з кампаній медыягрупы Уладзіміра Граўцова, якая займаецца ў тым ліку выпускам друкаваных і электронных часопісаў для бухгалтараў, эканамістаў, юрыстаў, спецыялістаў па кадрах і ахове працы. Тады яшчэ вырашалася пытанне адносна мэтазгоднасці аднаўлення папяровага выпуску выдання.

 «Эканамічная газета» будзе выходзіць з друку з студзеня 2026 года чатыры разы на месяц. Пры гэтым рэдакцыя абяцае захаваць фокус на карыснай інфармацыі для дырэктараў кампаній, спецыялістаў у бухгалтарскім уліку, юрыстаў, кадравікоў і «ўсіх, хто прымае рашэнні і сочыць за зменамі ў дзелавым асяроддзі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула