У Расіі, абараняючы незнаёмую жанчыну, загінуў 33‑гадовы беларус
У расійскім Мураме быў забіты беларус, як заступіўся за незнаёмую жанчыну. Мужчына працаваў на будоўлі і прыехаў адпачыць на дыскатэку ў суседні раён.
Здарэнне адбылося 28 чэрвеня каля мясцовага начнога клуба. Два беларусы, якія працавалі на будоўлі ў Ніжагародскай вобласці, прыехалі з горада Выкса на дыскатэку ў Мурам.
Раніцай ля будынка клуба яны ўбачылі бойку мясцовых, адзін з удараў атрымала жанчына, якая намагалася разняць мужчын.
Беларус падышоў да крыўдзіцеля і паспрабаваў адвесці яго ўбок. У гэты момант да яго ззаду падбег абвінавачаны і нанёс удар у падбародак.
Беларус атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і памёр да прыезду медыкаў.
24-гадовы забойца разам з жонкай і знаёмымі ўцяклі на аўтамабілі, але па відэакамерах іх вылічылі і затрымалі ў Разані.
Хлопца будуць судзіць паводле артыкулу за наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць.