БЕЛ Ł РУС

Мужчына скраў у Фаніпалі ровар, даехаў на ім да Мінска і там здзейсніў яшчэ адзін крадзеж

26.11.2025 / 14:26

Nashaniva.com

Неяк раніцай мужчына нападпітку праходзіў міма дома ў Фаніпалі і ўбачыў ровар. Скраў яго і паехаў на ім у Мінск, пішуць Мінск-навіны.

Ля стадыёна «Дынама» ён загаварыў з двума мужчынамі, якія распівалі алкаголь, і прапанаваў ім ровар у абмен на тое, каб тыя пачаставалі яго алкаголем.

Уначы кампанія працягнула застолле ў бары на Рэвалюцыйнай. Там згаданы мужчына, скарыстаўшыся зручным момантам, скраў кашалёк, які ляжаў на стойцы. У ім было 5 даляраў і 954 рублі. Наяўныя злодзей пасля патраціў на выпіўку і цыгарэты.

У хуткім часе мужчыну затрымалі, завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула