БЕЛ Ł РУС

Чыноўніка ў Брэсцкай вобласці звольнілі за банкаўскі рахунак у ЕС

26.11.2025 / 14:16

Nashaniva.com

Намесніка кіраўніка адной з арганізацый Брэсцкай вобласці звольнілі пасля пракурорскай праверкі.

Паводле пракуратуры, чыноўнік адкрыў банкаўскі рахунак у еўрапейскім банку і карыстаўся ім, а гэта забаронена законам «Аб барацьбе з карупцыяй».

Супрацоўніка звольнілі па «дыскрэдытуючых» абставінах. На працягу пяці гадоў яго прызначэнне на кіраўнічыя пасады магчыма толькі па ўзгадненні з кіраўніком раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула