БЕЛ Ł РУС

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей

26.11.2025 / 11:43

Nashaniva.com

Жыхар Брэстчыны, які працаваў жывёлаводам у начныя змены, паказаў свой заробак у TikTok. Як высветлілася, ён не адзіны, хто зарплатай не задаволены.

У Брэсцкім раёне жывёлавод з СВУ «Даманава» (Брэстаблгаз) выклаў у TikTok відэа з уласным разліковым лістком. Заробак за начныя змены, якія звычайна аплачваюцца вышэй, склаў у яго каля 720 рублёў. Менавіта гэтыя лічбы і сталі шокам для многіх гледачоў, піша BGmedia.

«Ні разу не атрымліваў нармальнага заробку»

Мужчына расказаў, што адпрацаваў на прадпрыемстве больш за год і, паводле яго слоў, ні разу не бачыў годнай аплаты. Больш за тое, як сцвярджае аўтар, яго пазбавілі надбавак, што яшчэ больш зменшыла канчатковы заробак.

У відэа ён паказаў афіцыйны разліковы дакумент, дзе максімальная сума за месяц не перавышае 720 рублёў.

Скрыншоты з выдаленых відэа ў TikTok

«Працую вартаўніком і жывёлаводам адначасова»

Пад публікацыяй хутка з’явіліся дзясяткі каментароў ад людзей, якія працуюць у аналагічных умовах. І многія з іх пішуць, што сітуацыя — тыповая для сельскай гаспадаркі:

Іншы чалавек піша:

У каментарах знайшліся і людзі, якія не паверылі, што ў Беларусі могуць плаціць так мала. На што іншыя раілі:

Некаторыя каментатары адзначаюць, што людзі не маюць інструментаў, каб адстойваць свае правы, таму адзінае, што ім застаецца — ісці ў сеткі і паказваць зарплатныя лісткі, спадзеючыся на рэакцыю грамадства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула