БЕЛ Ł РУС

Сабралі 11 мільёнаў тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы

26.11.2025 / 16:54

Nashaniva.com

Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,7 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5,6 ц/га.

Фота: БелТА

У Беларусі намалацілі звыш 11 мільёнаў збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамляе Мінсельгасхарч.

«Па аператыўных даных на 26 лістапада, з палёў краіны намалочана 11 091 тысяч тон збожжа разам з рапсам і кукурузай. Па абласцях лічбы выглядаюць так: у Мінскай — 2765 тысяч тон, Брэсцкай — 2219 тысяч тон, Гродзенскай — 2186 тысяч тон, Гомельскай — 1442 тысяч тон, Магілёўскай — 1401 тысяча тон, Віцебскай — 1078 тысяч тон», — расказалі ў прэс-службе.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраныя з 99% плошчаў, што складае 2274 тысяч га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,7 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5,6 ц/га.

Загатавана лёнатрасты 214 тысяч тон. Ураджайнасць сёлета вышэйшая за леташнюю на 12,2 ц/га.

Цукровых буракоў накапана 5964 тысяч тон. На буракапрыёмныя пункты вывезлі ўжо 85% буракоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула