БЕЛ Ł РУС

Снег каля машыны трэба прыбіраць на адлегласць аднаго метра, інакш штраф

26.11.2025 / 10:2

Nashaniva.com

Кіроўцам на дваровых паркоўках неабходна ачышчаць снег вакол сваёй машыны як мінімум на метр, нагадвае Партал камунальнай граматнасці. За невыкананне гэтага патрабавання пагражае штраф.

— У выпадку стаянкі транспартнага сродку на прыдамавых тэрыторыях альбо праездах фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, павінны забяспечваць своечасовую ўборку снегу на тэрыторыі, прызначанай для руху або стаянкі транспартнага сродку, на адлегласці не менш як 1 метр ад гэтага транспартнага сродку, які належыць на праве ўласнасці або іншай законнай падставе, — адзначыў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка.

Згодна з артыкулам 22.10 КаАП за парушэнне правілаў добраўпарадкавання прадугледжаныя штрафы:

для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь (з 1 студзеня 2026 года памер базавай велічыні ў Беларусі складзе 45 рублёў, а пакуль яна — 42 рублі);

для індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 10 да 50 базавых велічынь;

для юрыдычных асоб — ад 20 да 100 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула