БЕЛ Ł РУС

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар

26.11.2025 / 8:49

Nashaniva.com

Гендырэктарам таварыства, якое валодае найбуйнейшай рознічнай сеткай Беларусі, з 22 лістапада прызначаны Уладзімір Кукурузін. Раней ён займаў пасаду дырэктара ў прававых пытаннях ТАА «Еўрагандаль».

Адначасова ён выйшаў са складу рады дырэктараў кампаніі.

Да гэтага гендырэктарам быў Андрэй Зубкоў.

У раду дырэктараў кампаніі цяпер уваходзяць толькі тры чалавекі: Аляксандр Літвін, Алеся Сапунова, Філіп Арцёменка.

Чытайце таксама:

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?

«Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык» будуць прадаваць «Сваё»

Каментары да артыкула