БЕЛ Ł РУС

Беларусь увайшла ў топ-20 краін з самымі таннымі праязнымі

25.11.2025 / 23:10

Nashaniva.com

Беларусь заняла 18‑е месца ў рэйтынгу краін з самымі нізкімі цэнамі на месячны праязны для грамадскага транспарту. Партал Numbeo прааналізаваў сярэднюю цану месячнага праязнога білета на грамадскі транспарт і склаў рэйтынг. Спецыялісты выдання Тhinktanks паглядзелі, што ў Беларусі з цэнамі на праезд у параўнанні з іншымі краінамі.

Фота: LookByMedia

Праязныя ў Беларусі і суседніх краінах

Па даных на лістапад 2025 года Беларусь заняла 18‑е месца з 96 магчымых у рэйтынгу краін па таннасці праязных білетаў. Месячны праязны на ўсе віды транспарту ў Беларусі каштуе 14,65 даляра. Яшчэ ў сакавіку 2025 года Беларусь займала ў гэтым рэйтынгу 29‑е месца.

З суседніх краін вышэй за Беларусь размясцілася толькі Украіна, якая на агульным дзявятым месцы. Там праязны на месяц каштуе 9,94 даляра. Расія заняла 38‑е месца з паказчыкам 29,37 даляра. Польшча апынулася на 46‑м месцы (32,33 даляра), Латвія — на 50‑м (34,54 даляра), Літва — на 52‑м (34,54 даляра).

Краіны з самымі дарагімі і таннымі праязнымі

Самы высокі кошт месячнага праязнога быў зафіксаваны ў Новай Зеландыі — 112,18 даляра. Паўгода таму гэтае месца займала Аўстралія. Крыху ніжэй размясцілася Ірландыя — 102,47 даляра, а замкнула тройку краін з самымі дарагімі праязнымі Швейцарыя — 98,97 даляра. Таксама ў топ-5 краін з самымі высокімі цэнамі на праязныя ўвайшлі Вялікабрытанія і Аўстралія.

Краінамі з самым танным праездам на грамадскім транспарце па-ранейшаму з'яўляюцца Люксембург і Мальта. Там праезд цалкам бясплатны. Люксембург увёў бясплатны праезд на аўтобусах, цягніках і трамваях для грамадзян краіны і турыстаў у 2020 годзе, а Мальта толькі для рэзідэнтаў — у 2022-м.

У топ-5 краін з самымі нізкімі цэнамі на праязныя ўвайшлі яшчэ Шры-Ланка (5,69 даляра), Пакістан (7,08 даляра), Егіпет (7,38 даляра).

Чытайце таксама:

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні

У мінскім метро памяняўся механізм аплаты за праезд

Каментары да артыкула