«Кааліцыя ахвотных» абмяркуе гарантыі бяспекі Украіне
«Кааліцыя ахвотных» на чале з Францыяй і Вялікабрытаніяй пры ўдзеле Турцыі і ЗША створыць працоўную групу для падрыхтоўкі гарантый бяспекі для Украіны. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон па выніках нарады кааліцыі.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас відэаканферэнцыі «Кааліцыі ахвотных» 25 лістапада 2025 года. Фота: Teresa Saurez, Pool Photo via AP
Адметна, што 25 лістапада да відэазванка «кааліцыі» ўпершыню далучыўся і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.
«Мы вырашылі стварыць працоўную групу, якая пачне працу ўжо з заўтрашняга дня пад кіраўніцтвам Францыі і Вялікабрытаніі, з цесным удзелам Турцыі, якая грае ключавую ролю ў марской сферы, і ўпершыню з удзелам ЗША», — сказаў Макрон.
Па словах французскага прэзідэнта, Украіне патрэбен мір, які быў бы «сур'ёзным» і «з шанаваннем міжнароднага права».
Украіна дала зразумець, што ў цэлым падтрымлівае мірны план, але спрэчныя пытанні неабходна вырашыць на сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Уладзімір Зяленскі прапанаваў еўрапейскім партнёрам далучыцца да яго сустрэчы з Трампам.
«Я гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Трампам — ёсць далікатныя пытанні для абмеркавання, яны ў нас яшчэ ёсць, і мы лічым, што прысутнасць еўрапейскіх лідараў можа быць карыснай», — адзначыў прэзідэнт Украіны на сустрэчы «кааліцыі ахвотных».
Чытайце таксама:
Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам у амерыканскі Дзень падзякі
Украіна пагадзілася абмежаваць армію да 800 тысяч чалавек
У ЗША заявілі, што Украіна пагадзілася з мірным планам Трампа
Умераў: Кіеў і Вашынгтон дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах мірнага плана