Украіна пагадзілася абмежаваць армію да 800 тысяч чалавек
Украіна выказала гатоўнасць абмежаваць колькасць сваіх Узброеных сіл 800 тысячамі вайскоўцаў для дасягнення міру з Расіяй у рамках мірнага плана ЗША, паведамілі Financial Times высокапастаўленыя чыноўнікі, блізкія да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Па іх словах, у ліку нявырашаных пытанняў засталіся тэрытарыяльныя, а таксама гарантыі бяспекі з боку амерыканцаў.
Фота ілюстрацыйнае
Да ўварвання Расіі ўкраінская армія налічвала каля 250 тысяч байцоў, а цяпер — 880 тысяч. Нават пры скарачэнні яна застанецца найбуйнейшай у Еўропе.
Расія на перамовах у Стамбуле ў 2022 годзе патрабавала, каб колькасць УСУ зрэзалі да 85 тысяч вайскоўцаў у мірны час.
Раней стала вядома, што Украіна пагадзілася з планам ЗША аб завяршэнні вайны з Расіяй. Амерыканскі чыноўнік заявіў CBS News, што засталіся толькі «нязначныя дэталі, якія неабходна ўдакладніць».
Чытайце таксама:
У ЗША заявілі, што Украіна пагадзілася з мірным планам Трампа
Умераў: Кіеў і Вашынгтон дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах мірнага плана
Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне
З мірнага плана Трампа прыбралі пункт пра замарожаныя расійскія актывы