БЕЛ Ł РУС

У ЗША заявілі, што Украіна пагадзілася з мірным планам Трампа

25.11.2025 / 19:28

Nashaniva.com

У ЗША заявілі, што Украіна ў цэлым пагадзілася з абноўленым амерыканскім плане завяршэння вайны. Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў заявіў CBS News, што засталося ўзгадніць толькі «нязначныя дэталі».

Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў ЗША 17 кастрычніка 2025 года. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў раней пацвердзіў, што бакі прыйшлі да агульнага разумення ключавых умоў, і выказаў надзею, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўжо да канца лістапада наведае Вашынгтон для канчатковага зацвярджэння дамоўленасцяў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Расія на гэта пакуль афіцыйна не адрэагавала. У Абу-Дабі (ААЭ) цяпер працягваюцца перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША і РФ — амерыканскі бок называе іх «хуткімі» і «аптымістычнымі».

Першапачатковы план Трампа быў скарочаны з 28 да 19 пунктаў пасля кансультацый паміж ЗША і Украінай. З яго выключаныя пункты пра абмежаванне колькасці Узброеных сіл Украіны, амністыю для Расіі і шэраг патрабаванняў, не звязаных непасрэдна з вайной. Таксама прыбралі прапанову выкарыстоўваць $100 мільярдаў замарожаных расійскіх рэзерваў так, каб частка прыбытку ішла ЗША. Пытанні тэрыторый цяпер будуць абмяркоўваць на ўзроўні прэзідэнтаў.

МЗС Расіі тым часам заяўляе, што ацэнкі Масквы застаюцца ранейшымі, але сітуацыя можа змяніцца, калі з плана будуць выдаленыя ключавыя палажэнні, узгодненыя на саміце ў Анкорыджы. У Крамлі кажуць, што абноўленую версію яшчэ не бачылі, і нагадваюць, што Пуцін раней называў план «добрай асновай», але гэта было да апошніх правак.

Чытайце таксама:

Умераў: Кіеў і Вашынгтон дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах мірнага плана

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне

З мірнага плана Трампа прыбралі пункт пра замарожаныя расійскія актывы

Аб'яднаны пераходны кабінет падтрымаў распрацоўку мірнага плана для Украіны і заклікаў не забывацца пра Беларусь

Каментары да артыкула